Анішэўская Алена

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1927 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алена Анішэўская. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Манцэвіч Наста

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наста Манцэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Літаратурны музей Якуба Коласа

Літаратурны музей Якуба Коласа

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1989

Рэдактар: Камароўская Зінаіда

Выдавец: Полымя

Памеры: 24 с., іл., 21 см

Катэгорыя: Гісторыя; Турыстыка; Літаратуразнаўства; Біяграфіі

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2668]

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны домік. Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. Дом Коласа быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Якуб Колас шчыра і сардэчна быў рады гасцям, саграваў іх душэўным сяброўскім цяплом, а калі трэба было, то і дапамагаў як віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. У гэты час тут была закончана трылогія “На ростанях”, напісана шмат вершаў, палымянай публіцыстыкі, у якой чуйна біўся грамадзянскі пульс, пульс творцы і чалавека.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)