Яцкоў Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Яцкоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пушкін Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Пушкін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бароўскі Анатоль, Воляй абраны. Дамова на спакусу

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Раманы

Бароўскі Анатоль

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2012

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня пісьменніка

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Анатоль Бароўскі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Беларускія аўтары: Бароўскі Анатоль

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дамова на спакусу
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дамова на спакусу
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дамова на спакусу
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Воляй абраны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Воляй абраны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Воляй абраны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Бароўскі Анатоль, Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Сшытак другі

Бароўскі Анатоль

Дзядзька Рыгор казаў: – Я баюся сцвярджаць, што я чалавек шчаслівы, але і не магу сказаць, што я нешчаслівы. Тут ужо з якога боку паглядзець і якім прыборам вызначаць тое шчасце. Калі Бог даў табе жыццё, адправіў у жыццёвую дарогу, ды і ў не абы якую дарогу, а поўную пакутаў і выпрабаванняў, то міжволі задумваешся – ці выпадкова выпаў перада мною такі шлях? Бог не спакушае, Ён толькі можа падвесці нас да нейкіх спакусаў, але я нічым у ж... Болей »


pdf
Бароўскі Анатоль, Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Сшытак першы

Бароўскі Анатоль

Мы сядзім на беразе Сожа, моўчкі глядзім удалячынь. У небе куляюцца ці то галубы, ці то чайкі, не зразумець, і лёгкі вецер ахутвае нашыя твары. Рыгор глядзіць у засмужаную далеч, быццам хоча нешта выдзеліць з краявіду, прымружвае вочы, не адводзіць позірку ад нейкае нябачнае кропкі, уздыхае. Потым праз нейкі час, схамянуўшыся, адарваўшыся ад сваіх думак, прамаўляе: – Мне так не хапала там, у Горным лагеры, вось гэтага патаемнага шэпту С... Болей »


pdf
epub
Бароўскі Анатоль, Кузьня

Кузьня

Подступы да рамана

Бароўскі Анатоль

Галоўны герой рамана Антон Клімовіч трапляе ў XVI стагоддзе і становіцца летапісцам гетмана Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага падчас Аршанскай бітвы. Аўтар стварае свет, у якім існуе некалькі рэальнасцяў. Касмічныя і падземныя падарожжы, анёлы-ахоўнікі ўдала спалучаюцца з падзеямі сучаснай гісторыі – фармаванне і станаўленне незалежнай Беларусі, з’яўленне і знікненне дзяржаўных сімвалаў, чарнобыльская катастрофа, абаро... Болей »


pdf
Бароўскі Анатоль, Воляй абраны

Воляй абраны

Раман

Бароўскі Анатоль

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — пер... Болей »


pdf
Бароўскі Анатоль, Юницкого небесные дороги, Издание второе, дополненное и переработанное

Юницкого небесные дороги

Документальный роман

Бароўскі Анатоль

Анатолий Юницкий родился в Беларуси, на Гомельщине, в деревне Крюки. До Чернобыля от неё – рукой подать. Катастрофа на АЭС смела её с лица земли, и теперь она «похоронена» в мёртвой зоне, усыпанной радионуклидами… С детства грезил космосом. Изучал труды гениального изобретателя Казимира Семеновича, белоруса, который задолго до К. Циолковского – за двести пятьдесят лет – изобрёл многоступенчатые ракеты. Учёный Юницкий отвергает полёты в ... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Воляй абраны

Воляй абраны

Раман

Бароўскі Анатоль

Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскаг... Болей »


pdf
epub
Бароўскі Анатоль, Вужык. Голуб на плячы. Дак

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Аповесці

Бароўскі Анатоль

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Ап... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Апавяданні

Апавяданні

Апавяданні і абразкі

Бароўскі Анатоль

Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці страху з хаты… Пасля апоўначы пачало ўсё аціхаць, сцішвацца, а потым і зусім стала ціха, незвычайна ціха. Не ўтрымаўся, зіркануў за ак... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Дамова на спакусу

Дамова на спакусу

раман-фантасмагорыя

Бароўскі Анатоль

“Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падм... Болей »


epub
Бароўскі Анатоль, Ахутавана

Ахутавана

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Адкуль прыйшлі да мяне гэтыя радкі, я не ведаў. Яны нарадзіліся самі, без майго жадання. Складаць іх я не збіраўся, толькі ў думках нашэптваў словы. Падумалася: а мо хто падслухаў мае радкі і паклаў іх на паперу. Але хто? Верш я знайшоў у сваім стале. Замок у мяне быў адмысловы, і ніхто не мог адамкнуць шуфлядку. Раніцай, калі адамкнуў яе, убачыў зверху жоўты аркушык паперы. Чатыры радкі былі напісаны невядомым мне чарнілам. (фрагмент) Болей »