Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-01
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2013 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нядаўна ў Варшаве выйшла манаграфія на польскай мове ”Беларуская дыялекталогія” (Dialektologia białoruska). Яе аўтары – прафесар Ніна Баршчэўская (Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта) і доктар Міраслаў Янкавяк (Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук). Прапануем чытачам гутарку з Міраславам Янкавяком. “Бацькаўшчына”: Спадар Міраслаў, для манаграфіі “Беларуская дыялекталогія” было сабрана ў палявых умовах і прааналізавана шмат матэрыялу. Чыя была ўвогуле ініцыятыва такіх даследаванняў? Міраслаў Янкавяк: Думка пра такую ідэю з’явілася некалькі гадоў таму, калі я пісаў магістарскую работу ў Цэнтры Усходняй Еўропы пра беларускага мовазнаўцу і этнографа Яўхіма Карскага як рэктара Імператарскага варшаўскага ўніверсітэта.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... Болей »
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада новіч: “13 гадоў таму Саюз беларускіх піс... Болей »
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічал... Болей »
Родныя нашы беларусы і беларускі! Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Мінулы беларускі год нагадваў папярэдні. Як і летась, у розных краінах свету, што прынялі беларусаў, ладзілася беларускія імпрэзы, курсы ды лекцыі, выходзілі беларускія фільмы і ставіліся спектаклі, гралася і запісвалася беларуская музыка, бачылі свет новыя кніжкі – папяровыя, электронныя і аўдыяфарматныя. Нашых творцаў і грамадскіх дзеячаў няспынна ў... Болей »
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядомае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне геолагамінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і замежных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейш... Болей »
Выдавецтва “Кнігазбор” афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Г... Болей »
Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайммэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў. Ягоную інтэлектуальную спадчыну расчытвалі і парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому “Выбранае” айца Льва Гарошкі. Кніга выходзіць у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя “Cпадчына”) пры... Болей »
25 жніўня 70гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Большую палову свайго жыцця ён прысвяціў таму, каб беларусы ведалі сваю гісторыю і ганарыліся ёй. Яго “Таямніцы полацкай гісторыі” і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” ўвайшлі ў спіс 1 00 самых папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя, а знакамітае эсэ “Незалежнасць – гэта…” было перакладзенае больш чым на 20 моў. Славу ж таленавітага пісьменніка Арлову пры... Болей »
Інтэрнэтбібліятэку “Камунікат” называюць самай буйной беларускай бібліятэкай у сеціве. Аднак і да яе дабралася цікавасць беларускага Міністэрства інфармацыі. На гэтым тыдні яна трапіла ў спіс “забароненых” і была заблакаваная ў Беларусі. Выглядае на тое, што гэта ўжо традыцыя – знішчэнне ці не ўсяго беларускага на тэрыторыі краіны. Яраслаў Іванюк, стваральнік бібліятэкі, падаецца, асабліва не пераймаецца з гэтага факту. Ён разумее, шт... Болей »
У гэтыя дні трыццаць гадоў таму, у 1993 годзе, у Мінску адбыўся першы З’езд беларусаў свету, і падавалася, што дзяржава зменіць сваё стаўленне да эміграцыі. Гэта цяпер мы ведаем, колькі карысці прынеслі беларусы свету – пачынаючы ад выбітнага навукоўца Барыса Кіта і заканчваючы хакеістам Уэйнам Грэцкі, дзед якога ў свой час з’ехаў з Гарадзенскай губерні. А да таго часу ўсе эмігранты ў СССР лічыліся “ворагамі народа”. Цяпер, у сучаснай ... Болей »