Латышонак Алег

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алег Латышонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Горальчук Барбара

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Барбара Горальчук.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шынкевіч Аляксандр, Аршанская даўніна

Аршанская даўніна

Шынкевіч Аляксандр

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1992

Publisher: Полымя

Sizes: 142 с., іл., 21 см

ISBN: 5-345-00504-4

Category: History

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2607]; EEDC — [1815]

Каб наведаць самыя цікавыя мясціны Воршы, неабходны нястомныя ногі ды абутак на нізкай падэшве - хаця апошняе, мабыць, і не абавязкова. Колькі год таму я са здіўленнем назірала ў Крыме, як жанчыны ў басаножках ды яшчэ на высокіх абцасіках спрабуюць пераадолець абрывістую Галіцынскую сцежку, што агінае гару Коба-Кая ў Новым Свеце. Ну, хто мае падобны вопыт - на абцасіках ды па камяністых сцежках - той, напэўна, здолее гэтак і з правулачкамі Воршы. Ад чыгуначнага вакзала да цэнтра можна пад'ехаць - звычайных аўтобусаў у Воршы амаль не засталося, трэба карыстацца маршруткамі ці то мясцовай знаходкай - нечым сярэднім паміж першым і другім. Гэта звычайна невялікі ПАЗік, у якім змяшчаецца больш за 20 чалавек. Праезд у ім, як і ў маршрутцы, каштуе 250-300 рублёў (улетку 2003-га). Трэба запытацца, ці ідзе аўтобус у цэнтр - да помніка Леніну (0) на цэнтральнай плошчы горада, а ўжо далей ад яго - толькі пехам. Напэўна, я выбрала не самы эканамічны (у сэнсе стомленасці) маршрут, але... як атрымалася, так атрымалася. Спачатку я збіралася паглядзець Iльінскую царкву і Куцеінскі манастыр, што знаходзяцца на левым (процілеглым ад плошчы) беразе Дняпра, а потым ужо - касцёл, што змяшчаецца на правым. Калі падыходзіш да Дняпра, ён здаецца не надта шырокім - нічога агульнага з тым Дняпро, да сярэдзіны якого "не кожная птушка даляціць". Але калі пачынаеш рухацца па мосце, хутка адчуваеш, што ідзеш-ідзеш, а да той самай сярэдзіны ўсе яшчэ далека - такім чынам ён двойчы крыху падманвае ўспрыманне.

Catalog: BTH | EEDC

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)
Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)