Адважны Вінцук, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Адважны Вінцук

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Рэдактар: Багдановіч Ірына

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Мастацкая літаратура

Памеры: 592 с.: [8] с. іл.

ISBN: 978-985-6976-82-0

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лондане (Марыян Гаўз). Сярод іх такія знакамітыя ў свой час творы, як вершы з віленскага зборніка «Беларускія цымбалы» (1933), напісаная ў Харбіне, а выдадзеная ў Вільні аповесць «Хлапец» (1935), успаміны з лагернага жыцця «Кітай, Сібір, Масква» (1962). Упершыню друкуюцца лісты і ўспаміны пра бацькоў з лонданскага архіва паэта. Пяцьдзесят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Адважны Вінцук, Унія на Палесьсі

Унія на Палесьсі

Адважны Вінцук

Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай яго твораў была рэлігія. Палессе, як рэгіён, мае сваю адметнасць. Менавіта тут вёскі буйныя і густанаселеныя. А народ – палешукі –... Болей »


pdf
Адважны Вінцук, Спрэчка пад касьцёлам

Спрэчка пад касьцёлам

Адважны Вінцук

Вінцук Адважны - літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў пр... Болей »


Адважны Вінцук, Князь і лапаць

Князь і лапаць

Адважны Вінцук

Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпас... Болей »