Петрушкевіч Ала, Іду па слядах

Іду па слядах

Літаратурна-крытычныя, публіцыстычныя артыкулы

Петрушкевіч Ала

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 1997

Выдавец: Абласное аддзяленне Беларускага Фонду культуры

Памеры: 152 с., 15 см

ISBN: 985-417-035-7

Катэгорыя: Гісторыя; Літаратуразнаўства

Copyright © 1997 by Петрушкевіч А.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Чалавецтва не можа жыць без ідэалу, не таму што яму даспадобы ідалапаклонства, а мабыць па іншых прычынах, калі пошукі абсалютнага ва ўсіх сферах нашага жыцця ёсць праява найвышэйшага стану духу, калі хочаце, яго геніяльнасці. Розныя формы гэтага працэсу, калі сцвярджаюцца ідэальныя узоры для пераймання, вечна рухомыя "догмы", сярод якіх маюцца дзве непадзельныя i раўназначныя, як іпастасі Святой Троіцы. Гэта геній жанчыны i ідэал кахання. У нашай класічнай літаратуры ёсць цудоўны твор - аповесць пра каханне, дзе, здаецца нам, той ідэал створаны. Гэту аповесць можна чытаць i перачытваць бясконца. I не толькі ў пару вясны нашай. Бо гучыць яна сапраўднай паэзіяй, музыкай: "Ці ж гэта не была б праўда, каб ён прыйшоў i сказаў да яе: "Я прыйшоў да цябе, бо хачу бачыць цябе, хачу чуць твой голас: ён гучыць для мяне, як вясна; хачу пачуць твой смех, бо ён, як прамень сонца, асвятляе мне душу. Я прыйшоў да цябе, бо прывяло мяне сэрца". Якуб Колас "У палескай глушы".

Беларускія аўтары: Петрушкевіч Ала

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

video
Петрушкевіч Ала, Тры ісціны Аляксея Карпюка - парадак, сумленнасць, праўда

Тры ісціны Аляксея Карпюка - парадак, сумленн...

Да 100-годдзя пісьменніка

Петрушкевіч Ала

"Тры ісціны Аляксея Карпюка - парадак, сумленнасць, праўда. Да 100-годдзя пісьменніка". Відэалекцыяй-імправізацыяй літаратуразнавец, паэтка Ала Петрушкевіч працягвае цыкл "Адкрытых лекцый падчас пандэміі" з Цэнтру гарадскога жыцця. 14 красавіка, Беларусь адзначае 100-годдзе з дня нараджэння гарадзенца, пісьменніка, грамадзяніна, беларуса Аляксея Карпюка (1920-1992).<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.yo... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай

Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай

Дапаможнік

Петрушкевіч Ала

Кніга – вынік шматгадовай працы аўтаркі, даследчыцы літаратурнай Гарадзеншчыны, першая старонка якое – спадчына філаматаў, узгадаваных у гэтым Краі, апошняя прысвечана з’яўленню сучаснага альманаха «Новы замак». Творчасць Э. Ажэшкі, А. Пашкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш, А. Карпюка, В. Быкава, Д. Бічэль і многіх іншых пісьменнікаў даследуецца ў кнізе. Адлюстравана і повязь з Гародняй нашаніўскіх класікаў Я. Купалы і М. Багдановіча. Адраса... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Наталля Арсеннева

Наталля Арсеннева

Шлях да Беларусі

Петрушкевіч Ала

Гэта першая ў айчынным літаратуразнаўстве манаграфія-кніга, у якой даследуецца творчасць беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай, што плённа працавала ў літаратуры яшчэ ў заходнебеларускі перыяд. Два раздзелы кнігі даволі поўна асвятляюць розныя аспекты паэтычнай спадчыны: творчасць паэткі ў кантэксце часу і ў кантэксце айчыннай літаратуры, дзе поруч з ёю бачацца постаці М. Багдановіча, Л. Геніюш, М. Танка і інш. Адрасавана студ... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Дапаможнік па аднайменным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

Петрушкевіч Ала

У дапаможнік да спецкурса «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах» уключаны планы асноўных тэмаў, што прапаноўваюцца студэнтам для засваення, артыкулы пра адметныя старонкі жыцця і творчасці А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, літаратурныя партрэты вядомых пісьменнікаў нашага краю: А. Карпюка, Д. Бічэль, багаты бібліяграфічны матэрыял. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства, хто ж... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пача...

дапаможнік

Петрушкевіч Ала

Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых прадстаўнікоў літаратуры таго часу. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Пра творы і творцаў

Пра творы і творцаў

Літаратурна-крытычныя, метадычныя артыкулы

Петрушкевіч Ала

У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай. Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа

Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа

Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсу

Петрушкевіч Ала

Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына. Адна з выразных прыкмет нацыянальнага Адраджэння - памкненне да духоўнага аб'яднання беларусаў свету ў незалежнасці, хто на якой адл... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Пярсцёнак

Пярсцёнак

вершы

Петрушкевіч Ала

Зборнік вершаў Алы Петрушкевіч "Пярсцёнак" — кніга лірыкі кахання, пошуку гармоніі, духоўнай еднасці на фоне і ў суладдзі з прыродай, з Гародняй, з Радзімай, вяснова-асеннія настроі паэткі перадаюцца дасканала, далікатна, ціха і шчыра. Зборнік "Пярсцёнак" — гэта лірыка кветкавай пяшчоты, чыстай красы, створана ў стылі рэтра — на дваіх, гэтым яна і цікавая для ўсіх. Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Мае нашаніўцы

Мае нашаніўцы

з непублікаванага

Петрушкевіч Ала

Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч часта... Болей »