Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе, 2000

Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе

Miejsce wydania: Менск

Data wydania: 2001

Wydawca: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Wymiary: 180с., 21см

Kategoria: Historia; Polityka; Prawa człowieka; Społeczeństwo

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [166], [E-717]

Sygnatura: XIV.3.AGL

Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіраваньняАляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычныя зьмены ў краіне. Надзеі на правядзеньне ў Беларусі ў 2000 годзе свабодных і законных выбараў у парламент краіны ня спраўдзіліся. Выбары прайшлі па Выбарчым кодэксе, які прызнаны недэмакратычным, без удзелу пазіцыйных партыяў і са шматлікімі парушэньнямі правоў чалавека. Абраны парламент нелегітымны і не прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Эканоміка краіны знаходзіцца ў глыбокім крызісе, Беларусь па ўзроўні жыцьця займае адно з апошніх месцаў у Еўропе. Прыватная ініцыятыва грамадзянаў душыцца з дапамогаю антырынкавых законаў і непамерных падаткаў, а таму, апроч палітычнай, значны размах набылаі эканамічная эміграцыя грамадзянаў з краіны. У дзяржаве фактычна адсутнічаюць незалежная судовая ўлада і незалежная адвакатура. Яшчэ больш залежнымі ад органаў улады сталі незалежныя сродкі масавай інфармацыі. На працягу году пастаянна парушалася права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў: спробы выказаць думку, адрозную ад афіцыйнай, жорстка падаўляліся з дапамогай непамерна павялічаных карных органаў.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле