Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Выданьне другое, дапоўненае

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2005

Рэдактар: Навумчык Сяргей

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

Памеры: 662с.: iл.

ISBN: 0-929849-08-6

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Палітыка; Грамадзтва; Крыніцы

Copyright © 2005 Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [9285]

Дадатковая даведка: Крыніца: http://svaboda.org/; Заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук.; У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Алеся Адамовіча, Ірыны Быкавай, Юрыя Дзядзінкіна, Уладзімера Кармілкіна, Глеба Лабадзенкі, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Навумчыка, Марыі Сэдэрбэрг, Сяргея Шапрана, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фотаматэрыялы з архіваў сям’і Васіля Быкава.

...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новымі творамі, а таксама меркаваньнямі, ацэнкамі й прагнозамі. Пераважна гэта былі невясёлыя прагнозы, але Быкаў не пагаджаўся, што гэта пэсымізм. Сьвечка надзеі ніколі ня гасла ў ягоных выступах. І ў рэдакцыйных сьценах ён запомніўся заўсёды з прыязнай цёплай усьмешкай, — мы спадзяёмся, ён пачуваў сябе на «Свабодзе» добра і лёгка, сярод сяброў. Апошнія месяцы мы мелі шчасьце сустракацца часьцей — у прагулках па Празе, на імпрэзах, у вулічных кавярнях, дома. І ў шпіталі. За тоўстымі сьценамі «Свабода» лавілася дрэнна, мы прынесьлі яму магнітафон, і ён атрымліваў навіны зь Беларусі ў запісе. Быкаў слухаў «Свабоду» даўно, але пасьля таго, як жыцьцё ў Менску стала нясьцерпным і пачаўся апошні вандроўны пэрыяд ягонай творчасьці, ён не расставаўся з караткахвалевым прымачом. Мы рабілі праграму, ведаючы, што яе будзе слухаць Быкаў. Мы так і будзем рабіць надалей, Васіль Уладзімеравіч. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода, Прага)

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Быкаўскія тэксты ў эфіры “Свабоды” чыталі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, заснавальнік Беларускага Наронага Фронту Зянон Пазьняк, першы кіраўнік адноўленай беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, амбасадар Ізраілю Зэеў Бен Ар’е і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, паэты Вальжына Морт і Андрэй Хадановіч, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, празаікі Барыс Пятровіч і Альгерд Бахарэвіч, мастак Алякс... Болей »


pdf
Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Адмысловае выданьне Радыё Свабода, што пабачыла сьвет пасьля сыходу Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. За час ад падзеньня жалезнай заслоны, аж да свае сьмерці – голас Васіля Быкава неаднаразова гучаў на хвалях Радыё, якое несла свабодную інфармацыю для беларусаў у камуністычным блёку. Як раз дзякуючы Радыё Свабода – голас Быкава чулі на Радзіме і ў тыя часы, калі сам пісьменьнік быў вымушаны пакінуць сваю Радзіму. У 2003 го... Болей »