Анішэўская Алена

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1927 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алена Анішэўская. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Манцэвіч Наста

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наста Манцэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Косичь Мария, На пиресяленьня

На пиресяленьня

Расказъ тетки Домны з Полесья

Косичь Мария

Месца выхаду: Черниговъ

Дата выхаду: 1903

Выдавец: Типографія Губернскаго Земства

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Крыніцы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Марыя Мікалаеўна КОСІЧ у дзявоцтве УЛАДЗІМІРАВА (1850, в. Расуха Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ. — 28 сакавіка 1911, там жа) — беларуская фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Жыла ў маёнтку дзеда Г. М. Сілевіча каля вёскі Расуха сярод беларускага насельніцтва са своеасаблівымі этнаграфічнымі і моўнымі рысамі. Адукацыю атрымала ў інстытуце у Санкт-Пецярбургу. З маленства палюбіла народныя песні, прывязалася сэрцам да народа. Мела багатую бібліятэку. Ведала французскую мову. Марыя Мікалаеўна ўзяла шлюб з ветэрынарным ўрачом, але дзяцей не мела. Узімку яна з мужам з'яжжала з Расухі ў Чарнігаў, дзе працавала ў рэдакцыі. Зямлю звычайна здавалі ў арэнду. У 1911 г. у "Русской музыкальной газете" з'явіўся некралог аб смерці Марыі Косіч. У 1917 г. яе маёнтак і бібліятэка былі разрабаваныя мясцовымі сялянамі. Пахаваная ў Разрытаўскім манастыры (цяпер разбураны) за 6 км ад в. Расуха. У вершаваным творы "На перасяленне: Расказ Цёткі Домны з Палесся" раскрыла характэрную асаблівасць жыцця беларускай парэформеннай вёскі - масавае перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір. Выдатнае веданне вясковых рэалій і народнай мовы, шчырае спачуванне народу дазволілі ёй намаляваць даволі яркія сцэны падрыхтоўкі сялян да перасялення, развітання з роднымі мясцінамі. (за wikipedia.org)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле