Каліта Іна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іна Каліта.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Покліч Волі, 14 (63) 2009

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

14 (63) 2009

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2009-08

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вынік - нішто, працэс - усё. Выдаўшы ўказ № 498 “ Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, ў які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць ўзаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і дакументацый­наму забеспячэнню кіравання справамі райвыканкаму Т. Вашчанка за мінулы год у райвыканкам паступіла 845 зваротаў, з іх 539 пісьмовых і 306 вусных, што скла­ла 117, 5 % да ўзроўню 2007 году. Скардзіцца й шукаць праўды ў прыўладных кабінетах наш народ на­вучаны добра. Тут існуе цэлая навука, якую, засвоіўшы на ўласнай скуры, людзі перадаюць з вуснаў у вусны. Шмат цікавага можна адшукаць у інтэрв’ю вышэйзгаданага чыноўніка. Ну, напрыклад, пра тое, што вялікая колькасць зваротаў у райвыканкам тлу­мачыцца фармалізмам пры разглядзе справаў на мясцовым узроўні, нежадан­нем дапамагчы людзям, ігнараваннем іхніх законных патрабаванняў. Нейкім дзіўным чынам пабудавана ў гэтай дзяр­жаве ўлада, чым далей яна ад чалавека, тым большай “ заклапочанасцю” пра яго яна вызначаецца. Як раённы чыноўнік ганіць бяздзейнасць чыноўніка на ўзроўні сельскага савету, так, відаць, мусіць сябе паводзіць у адносінай да рённага ўзроўню нейкі абласны бонза. Ну, і, прасочваючы гэтую ўладную логіку да канца, самым бязгрэшным і заўжды правым мусіць быць той, хто займае ў гэтай уладнай пірамідзе самае высокае становішча. У нармальных краінах усё наадварот.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Покліч Волі, 2 (147) 2014

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

2 (147) 2014

Падзеі ва Ўкраіне змушаюць да аналізу, развагаў, дзеянняў. Яны чапляюць за жывое кожнага цвярозага жыхара Беларусі. І не толькі тых, хто спавядае дэмакратычныя каштоўнасці, а й тых, хто закансерваваўся ў сваёй абыякавасці. Але найперш уладу і іхніх прыкарытнікаў. Апошніх таму, бо гэтым ёсць, што губляць. Вярніцеся ў савецкія часы і паглядзіце на розніцу ў даходах паміж сярэднім класам і чынавенствам – яна была нязначнай. Зараз гэтая ро... Болей »


pdf
Покліч Волі, 1 (146) 2014

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

1 (146) 2014

Па выніках справаздачы Міністэрства фінансаў сярод беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў з адкрытай справаздачнасцю за трэці квартал 2013 года «Еўрагандаль» стаў самай прыбытковай прыватнай кампаніяй Беларусі. ААТ атрымала $34 мільёны чыстага прыбытку, а гэта дзевятае месца ў рэйтынгу сярод усіх кампаній Беларусі. Колькасць крамаў «Еўраопта» ў Беларусі дасягнула 150-і. Усяго ж «Еўраопты» адкрытыя ў 44 населеных пунктах краіны. Болей »


pdf
Покліч Волі, 18 (145) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

18 (145) 2013

«Як гляну на неба, твор рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты стварыў, дык хто ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты пра яго дбаеш?» (Пс 8:4-5) Гэтыя словы псалма добра перадаюць пачуцці чалавека, які, узіраючыся на веліч Божага тварэння, стараецца зразумець, чаму Бог прыдае так шмат увагі такой нязначнай істоце, як чалавек. Падсвядома аўтар адчувае, што ў плане Божага тварэння чалавек займае асаблівае, хоць яшчэ ... Болей »


pdf
Покліч Волі, 17 (144) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

17 (144) 2013

Да прапанаваных Украіне дамоваў з Еўразвязам нам яшчэ далёка, мо таму у той жа самы час народ Беларусі і маўчыць, нібы вады ў рот набраўшы. Хаця наяўнасць беларускіх актывістаў на акцыях пратэсту ў Кіеве была заўва-жана нават украінскімі СМІ. Вядома, што ўкраінская сітуацыя куды больш дэмакратычная, чым тутэйшая, і тым не менш нашы паўднёвыя суседзі гатовыя адстойваць свой еўрапейскі выбар нават калі супраць іх ужываюцца шумавыя гранаты... Болей »


pdf
Покліч Волі, 16 (143) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

16 (143) 2013

28 кастрычніка ў Свіслачы ўшанаваць паўстанцаў прыехала не больш за 50 чалавек. Пераважна гэта – гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыску і Свіслачы і кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Урачыстасці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага на гарадзкіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Свіслачы да помніка Кастуся Каліноўскага, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі та... Болей »


pdf
Покліч Волі, 15 (142) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

15 (142) 2013

Справа у тым, што нават самыя адчайныя ў партыйных шэрагах аптымісты слаба вераць у магчымасць змены палітычнай улады на Беларусі праз прэзідэнцкія выбары. Жывучы ў той частцы свету, дзе палітычныя працэсы ідуць да жахлівага марудна, а насельніцтва ў сваёй бальшыні не прыстасаванае да самастойнай змены закладзеных дзяржаўнай сістэмай поглядаў, пачынаеш разумець, што дзесяцігоддзі такіх адхіленняў, як сталіншчына, брэжнеўшчына, лукашызм,... Болей »


pdf
Покліч Волі, 14 (141) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

14 (141) 2013

Але ж перамены пераменамі, ды толькі ў кожнай краіны яны свае. Перамены ў краінах Захаду розняцца ад нашых, ці ні гэтак жа, як поўнач розніцца ад поўдня. Людзі дэмакратычных краінаў не вырашаюць праблему штодзённага выжывання, калі не ведаеш, чым накарміць дзяцей, што ідуць у школу і што паесці самому, бо дзеля падрыхтоўкі дзіцяці да школы ці садка прыйшлося выкласці ледзьве ні палову свайго заробку. Болей »


pdf
Покліч Волі, 13 (140) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

13 (140) 2013

Нягледзячы на удасканаленне сусветнай эканомікі, робацізацыю тамтэйшай вытварчасці, а таксама найглыбейшае пранікненне новых тэхналогій, у тым ліку і ў побыт, адпаведныя тутэйшыя вытворчыя асяродкіі асобныя грамадзяне амаль і не трапляюць у кола гэтых сусветных уплываў. Асноўнае ноў-хаў тутэйшых эканамічных геніяў – дармавая рабсіла. Болей »


pdf
Покліч Волі, 12 (139) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

12 (139) 2013

У дзіўнай дзяржаве давялося нам з вамі нарадзіцца! Якія б беды сюды ні прыходзілі – пацярпелымі заўжды аказваецца не ўлада, а людзі. Не станем варушыць мінулае, а вось падзеі звязаныя з афрыканскай чумой узгадаем. Болей »


pdf
Покліч Волі, 11 (138) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

11 (138) 2013

На сайце “ Нашай Нівы”пазнаёміўся з лістом чытача пад назовам “Схадзіце да ўніятаў”. Не стану пераказваць змест( цікаўныя маюць магчымасць зрабіць гэта самі), але пару заўвагаў выкажу. Па-першае, каментары да тэкста нашмат цікавейшыя за аўтарскія заўвагі, а па-другое, яны выразна сведчаць пра гранічны раскол тутэйшага грамадства, які ў кожную гістарычную эпоху мае сваю, уласцівую часу афарбоўку. Болей »