Латышонак Алег

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алег Латышонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Горальчук Барбара

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Барбара Горальчук.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Творчасьць, 2 / 2009

Творчасьць

вершы, эсэ, апавяданьні, п'есы, малюнкі, фота

2 / 2009

Publication Place: Менск

Publication Date: 2009

Editor: Унучак Андрусь, Бачышча Юрась, Сямёнава Воля, Шэіна Даша

Graphics Design: Гецэвіч Юрась, Саўчук Сьвятлана

Copyright © 2009 by Творчасьць

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Кантакты: Tvorcasc@gmail.com, LicvinskiKlub@gmail.com

Да чытача. Гэта ўжо другі зборнік “Творчасьці”, які выходзіць цягам гэтага году. Кожны творца, ці то паэт, ці то пісьменьнік мае патэнцыял, закладзены Госпадам, Творцам усяго існага. Справа чалавека, толькі ў тым, каб адкрыць-адшукаць сваё пакліканьне, каб служыць бліжнім, каб служыць Бацькаўшчыне, Богам дадзенай. У кожным вершы, кожным празаічным творы ёсьць пэўная ідэя. Мы верым у тое, што ніводная ідэя, асабліва выказаная ў творчы спосаб, не зьнікае марна, але робіць сваю работу ў сэрцах і душах людзей. “Літаратура ж, кажучы словамі Антона Луцкевіча,– істота нацыянальнага жыцьця”. Дадзены зборнік даволі рознаплянавы калі казаць пра жанры й стылі – тут прысутныя вершы, эсэі, абразкі, публіцыстыка і гістарычная аповесьць. Задума складальнікаў палягае ў тым, каб сабраць творы блізкія па духу, і мы маем сьмеласьць казаць, што гэта атрымалася. Кожная эпоха, кожная нацыя мае свой адмысловы дух, гэта значыць сьветапогляд, сьветаўспрыманьне ды іхняе выражэньне ў практычным і культурным жыцьці. Творца ж ёсьць той, хто здольны максымальна сьцісла й дакладна выказаць гэты дух і перадаць наступным пакаленьням. Таму мы працягваем праект “Творчасьць” і маем намер гэта рабіць далей. Адметнасьцю гэтага зборніку зьяўляецца наяўнасьць вялікага твору гістарычнай аповесьці Алега Рукаля “На службе князя Радзівіла”, яна будзе друкавацца часткамі”.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Творчасьць

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле