Багадзяж Мікалай

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1957 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Мікалай Багадзяж. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Пакаянны Вялікі Канон сьв. Андрэя Крыцкага

Пакаянны Вялікі Канон сьв. Андрэя Крыцкага

і Канон пра Укрыжаваньне і плач Прасьвятое Багародзіцы Сымона Лагафэта

Месца выхаду: Клыўлэнд

Дата выхаду: 1978

Перакладчык: Мітрапаліт Андрэй

Выдавец: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

Выдавецтва/ друкарня: Выданьне Кансысторыі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне

Памеры: 42с., іл., 23см

Катэгорыя: Культура; Рэлігія

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [904]

"Вялікі Канон" Сьвятога Андрэя Крыцкага належыць да рэлігійнае творчасьці сёмага і восьмага стагодзьдзяў. Напісаны канон выдатным рэлігійным пісьменьнікам, сьв. Андрэям, Архіяпіскапам Крыцкім. Канон называецца Вялікім таму, што зьмяшчае ў сабе аж 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Першы раз сьв. Андрэй чытаў яго на б-тым Усяленскім Саборы, дзе і быў Саборам апрабаваны. Пазьней яшчэ да канону былі дапісаны трапары да Прападобнай Маці Марыі і да Прападобнага сьв. айца Андрэя. Зьмест канону падзелены на 4-ры часткі. Першая частка чытаецца на Вялікім Павячэр'і ў панядзелак першага тыдня Вялікага Посту, другая — у аўторак, трэцяя — у сераду, чацьвертая —. у чацьвер. Поўны-ж зьмест канону чытаецца на Ютрані ў сераду вечарам на пятым тыдні Вялікага Посту. Чытаецца канон выразна і расчуленым голасам пасярэдзіне Царквы. Райскія Дзьверы павінны быць адчыненыя. Вернікі трымаюць у руках запаленыя сьвечкі. У тэксьце канону адзначана, што належыць чытаць у панядзелак, аўторак, сераду і чацьвер на Вялікім Павячэр'і.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)