БНР-100

БНР-100

Святкаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы

Месца выхаду: Смаленск

Дата выхаду: 2019

Выдавец: Інбелкульт

Памеры: 84 с.

ISBN: 978-5-00076-050-5

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Copyright © 2019 by Сяргей Навумчык - укладанне, Інбелкульт - афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4677]

25 сакавіка 2018 году ў гонар 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Эльбрусам і пад воблакамі ў Нью-Джэрзі, яго разгортвалі на старажытным мосьце ў Празе і ля хмарачосаў Нью-Ёрку. У дзясятках краінаў сьвету прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшаноўвалі памяць заснавальнікаў БНР сьвяточнымі імпрэзамі з удзелам мясцовых мэраў ды дэпутатаў парлямэнтаў. Але галоўныя падзеі адбываліся на Бацькаўшчыне: тысячы людзей выйшлі на вуліцы Менску ды іншых гарадоў, каб ня толькі аддаць даніну павагі героям нацыянальнай гісторыі, але і заявіць пра сваю рашучасьць абараніць нацыянальную будучыню, абараніць Незалежнасьць. У гэтым выданьні сабраныя толькі некаторыя публікацыі пра тое, як адзначалі беларусы сьвету слаўны юбілей сваёй дзяржаўнасьці. Скарыстаныя публікацыі Радыё Свабода, Радыё Рацыя, газэты “Беларус”ды вэб-сайтаў беларускай дыяспары. Зборнік выйшаў пры падтрымцы Рады БНР, а таксама Фундацыі культуры і адукацыі Орса-Рамана (Нью-Ёрк) і Фундацыі імя Пётры Крачэўскага (Нью-Ёрк). У дэмакратычнай краіне падобнае выданьне мела б спрыяньне ўладных структураў, бо абраная народам улада дбае пра сапраўдную гісторыю свайго народу, пра зьберажэньне нацыянальнай памяці. У сёньняшняй Беларусі - іншая ўлада, і таму рэпартаж пра шматтысячнае сьвяткаваньне 100-й гадавіны незалежнасьці БНР у Менску па дзяржаўным тэлебачаньні заняўтолькі 29 сэкундаў. (фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)