У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Янкоўскі Фёдар (21.09.1918 – 13.11.1989)

Лінгвіст, пісьменнік

Павел Місько пра Фёдара Янкоўскага:
«Майстар дэталі і слова, пісьменнік тонкага густу».

Людзям трэба людзьмі жыць.

Адны сцежкі зарастаюць, другія стануць дарогамі.

Калі робіш добрае і робіш добра, не чакай і не шукай сабе спакою.

Апранайце словы і фразы ў інтанацыйную акрасу.

Студэнту век вяком … не хапае ці тыдня, ці дня, ці гадзіны.

У студэнта спрытны на ўцёкі рубель.

Кнігарня – экзамен аўтару кнігі перад пакупцамі.

Геній не толькі стварае, умее ствараць, - геній умее ўбачыць, умее пачуць тое, што ёсць на свеце, у прыродзе, у людзях, на людзях.

З марудамі, як і з мурзатымі, пчала не сябруе.

Не ўсё дарагое дорага.

Чалавек – не ў багацці.

Ганаруеш людзей – то і людзі цябе ганаравацьмуць.

У кожнага – сваё і наша.

Рытм сэрца – самая дарагая песня жыцця.

Ні пры якім павеве, ні пры якім надвор’і не дакраніся пальцамі да нейчага сардэчнага, некаму святога.

Дарагое мінулае – незабыўнае.

Не майце дрымоты пры полымі.

Жыццё не дзеля кавалка хлеба.

Час стварае, час і абкрадае чалавека.

Чытаньне – малітва слову. Руплівая самастойная вучоба на працягу жыцця.

Высакародная злосць і нераўнадушнасць да выпадкаў неахайнага абыходжаньня з словам – яркае сведчаньне ўзроўню культуры.

Шкодна бяднець.

Кожны мае сваё, адметнае.

Убач не толькі далекаватае і далёкае, а і тое, што пад бокам, пад самым носам.