У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Багдановіч Максім (09.12.1891 – 25.05.1917)



Паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры

Антон Луцкевіч пра Максіма Багдановіча:
“Як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай вадзе асвяжаецца нашае цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча”. (21.02. 1914)

Дзіцё, што ў коласе зярно.

Ах, колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!

Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.

Проці цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.

У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.

Трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся дзён.

Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаемся дня,
Калі нас не здалее змаганне злякаць.

Бачанаму мной – я годны веры сведак.

Ўсё знікае, праходзіць, як дым,
Светлы ж след будзе вечна жывым.

Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,
Хаваючы агонь грачай веры, -
Хай не відаць яго… а ўсё ж ткі ён не згас!

Мудры і кіпучы верш …- як дар прыроды,
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы,-
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш ты ім, - ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
І ў напружэнні паўнаты
Свайго шырокага жыцця
Без болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцця.

Зварушаны, нарэшце дух народны … бясплодна не засне.

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы.
Калісь глядзеў на сонца я.

Ёсць чары ў забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
I жыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным.

Няма таго, што раньш было.

Мудрай прамовы мёд залацісты.

Долю чорную ноч не схавае, Калі выльецца песня жывая!

Хто мы такія?
Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

Дай Бог арла варонай не назваць;
Варону жа арлом – нічога.

Красна бяседа не узорамі,
А ласкавымі прыгаворамі;
Не ядвабнымі абрусамі,
А ласкавымі прымусамі.

Дай на свеце сумным радасна пражыць.

Маладое жыццё праляціць, прабяжыць,-
Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.

Ўсё праходзе – і радасць, і мукі.

Чалавечай душы няхораша мацаць рукамі. Далікатныя людзі самі ведаюць гэта, а недалікатным аб гэтым напамінаюць.

Пад зімовай беласнежнай маскай
Бачу я чароўны твар вясны…

Баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што б там не было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца.

Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак душы.

Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Усё, што цяпер навіною завецца, праз час які старыною мае быць.

Не тое, каго майстар малюе, а толькі тое, як ён гэта робіць, толькі здольнасць і ўлежнасць яго могуць малюнку хвалу і каштоўнасць надаваць.

Няўмольна хутка круціцца і не ведае супачыну кола жыцця.

Хваробы лечаць і атрутамі.

Любоў, як цудоўная жывая вада…

У паэзіі пераважная стыхіяй з’яўляецца інтуіцыя.

Цэласнасць далёка яшчэ не сінонім аднароднасці.

Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны для гэтай душы.

Калі (пісьменнікам) запазычана сапраўды каштоўная рэч, дык вынікае думка: чаго варт пісьменнік, у каторага лепшае – запазычкі?

Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, - гэта знача глуміць народную душу.

Адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць.

Гумар – гэта сузіральнасць, мяккасць і шырыня. Чалавек, прасякнуты гумарам, узіраецца з сваёй вышыні ўніз на зямлю і бачыць маленькіх людзей, спачувальна сочыць за іх жыццём, барацьбой і ўчынкамі, і ласкавая ўсмешка цепліцца на ягоных вуснах. Шмат разумеючы, ён многае даруе. Ён схільны бачыць у людзей не столькі заганы, колькі слабасці.

Змест можна паглыбіць і пашырыць, можна стварыць для яго новыя прыёмы, новыя сродкі мастацкага ўздзеяння – толькі б не затухаў дух пошуку, не знікалі творчыя сілы.

Формы любові зменлівыя, але сутнасць – вечная і нязменная.

Сціснутасць зместу – вось галоўны бок паэтычнага апісання, каторым яно розніцца ад прозы. У гэтым жа і ляжыць галоўная цяжкасць паэзіі. Апісваючы, паэт скажа ўсяго некалькі слоў, але такіх, каторыя цягнулі б за сабой недасказанае і, зліўшысь з ім у адно цэлае, ясна ўставалі перад вачыма чытача.

Кожны інтэлігент павінен адпавядаць наступным двум патрабаванням: па-першае, ён мусіць мець памкненне да ведаў, па-другое, ён мусіць імкнуцца несці свае веды на карысць народу.

Сэнс існавання кожнай інтэлігенцыі: яна развівае народную культуру.

Глухі людскі натоўп.

Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў велізарнай, шматвяковай духоўнай працы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет.