Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1990
Выдавец: Выдавецтва ЦК КПБ
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Маладосць
Памеры: 48с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1990 by Міхась Скобла
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Бацька прыйшоў. -- На парозе прысеў, -- З працы нібыта вярнуўся дахаты. -- – Што ж ты адрокся, сынок, як і ўсе? -- Што ж не адведаеш таты? -- – Помніш, -- Маленькім хапаўся за руль, -- Сынку, -- Бялявы, як сонейка... -- I не схапіцца за -- «Тата, даруй!..», -- Як за саломінку... -- Дзе ж тваё поле -- І жаўранкі дзе? -- Крыж, ды півоні, ды месячык... -- Выйсці на волю -- Хацеў да людзей – -- Дротам завязаны веснічкі. -- Скрып калаўрота ў калодзеж упаў. -- Кружаць над возерам чайкі. -- Вецер з веранды выдзьмухвае пах -- Бацькавай -- Чорнай -- Фуфайкі...
Беларускія аўтары: Скобла Міхась
Каталёг: Kamunikat.org