Месца выхаду: Нью Ёрк - Мюнхэн
Дата выхаду: 1960
Рэдактар: Адамовіч Антон, Станкевіч Станіслаў
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва Бацькаўшчына
Памеры: 296с., 21см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1456]; MiOKB — [1164(?)], [4979], [4980], [5285(?)]
УДК: 882.6-1=82.6
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва