Мацяш Ніна, Агонь

Агонь

Мацяш Ніна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1970

Выдавецтва/ друкарня: Беларусь

Памеры: 48с., 15см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1970 by Мацяш Ніна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Першы зборнік выдатнай паэткі Ніны Мацяш адкрыў беларускаму чытачу душу чалавека, якому балюча бачыць несправядлівасць, які радецца ўдачы іншых, які смела крочыць у будучыню. Паэт бачыць і балюча адчувае драматычны разрыў паміж гуманістычнымі ідэаламі, якія выпрацавала перадавая сусветная культура, і цынічнай, драпежнай рэальнасцю рынкавых адносін. Часта энергія верша, яго пафас поўняцца драматызмам перападаў паміж светам гуманістычнай культуры, сусветна вядомымі міфамі, легендамі, вобразамі, выпрацаванымі народным геніем, і вульгарнай цынічнай явай спажывецтва, бізнесу, каланяльнага драпежніцтва. Лірычны герой то западае душой у светлую мару – легенду, то вяртаецца да сузірання бездухоўна нялюдскай явы. На гэтых перападах і пераключэннях свядомасці паўстае востры драматызм актыўнага эстэтычнага успрымання, духоўная драма сучасніка (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Мацяш Ніна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле