Вольная Серабранка, 07 (11)

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

07 (11)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-11

Рэдактар: Лагодны Артур

Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нягледзячы на тое, што, павод­ле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя пакупнікі на Усходзе адмаўляюцца ад сваіх замоў па прычыне сваёй неплацежаздольнасці. Па нашай інфармацыі, у лістападзе вытвор­чыя планы па заводскіх цэхах былі зніжаны на 30% у адносінах да папярэдняга месяца. У снежні ска­рачэнне складзе 40%. Пра планавае падвышэнне заробкаў няма і гутар­кі. Работнікі прадпрыемства непа­кояцца, каб з новага году не пача­лося скарачэнне працоўнага тыдня і зніжэнне заробкаў. Рэдакцыі “ВС” паведамілі, што супрацоўнікаў гіганта аўтабудавання папярэдзілі, каб яны не бралі крэдыты ў банках. У будучым у рабочых МАЗа цалкам верагоднае ўзнікненне праблемаў з іх аплатай з-за зніжэння заробкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Серабранка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле