Месца выхаду: Ню Ёрк - Мюнхэн
Дата выхаду: 1965
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памеры: 31с., 25 см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Біяграфіі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [837]
Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, —. яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ёй шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы — Літвы (Беларусі), Полыпчы, Даніі, Італіі, Чэхіі, Прусіі, Маскоўшчыны. Дзеля гэтага, між іншым, і паўстаў не малы клопат пры раскрываньні фактаў ягонага геаграфічна так шматасяродкавага й на прасторы Эўропы гэтак шырака раськінутага, жыцьцяпісу. Гэта адна з важных прычынаў вялікае павольнасьці ў выяўленьні абставінаў жыцьця й дзейнасыці выдатнага Палачаніна, праца над чым, хоць трывае ўжо блізу два стагодзьдзі, дый усё яшчэ далёкая ад навет і прыблізнага яе завяршэньйя.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор