Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Тычка Галіна
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга трыццаць сёмая
Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
ISBN: 83-85918-30-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2001 by Białoruskie Stowarzyszenie Literackie Białowieża
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: На вокладцы: Валянціна Ляховіч “Кампазіцыя з жаночай постаццю”, 1997, (акварэль); Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі бараніць кожную з іх, таму што ставіцца да большасці сваіх гераінь з сімпатыяй і павагай. Пісьменніцу хвалююць сённяшнія рэаліі жыцця: апусценне вёсак, цяжкая доля вясковай жанчыны, незапатрабаваная пяшчота і самаахвярнасць кожнай з іх, няўвага дзяцей да састарэлых матуль і адзінота. Пісьменніца разам са сваімі гераінямі пражывае іх жыццё, хвалюючыся і непакоячыся за кожную. Падкупае жаночая салідарнасць, сяброўства, самаахвярнасць і бескарыслівасць кабет, якія прыкіпелі душой да свяіх сядзібаў, да суседзяў, што сталі амаль сваякамі, да роднай зямелькі. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Лукша Міра
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор