Месца выхаду: Лёндан
Дата выхаду: 1997
Рэдактар: Мірановіч Антон
Памеры: 141с., 23см
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары
Copyright © 1997 by Весялкоўскі Ю.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1207], [4426]
Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне мінулага сваёй нацыі мусіць улічваць гісторыю беларусаў, якія былі прымушаны пакінуць сваю айчыну. Беларуская эміграцыя мае асаблівы характар. Беларускую зямлю пакідалі людзі, якія вельмі моцна яе любілі, змагаліся за яе незалежнасьць і сувэрэнную дзяржаву. Для гэтых людзей беларускія нацыянальныя сымбалі: бел-чырвона-белы сьцяг і гэрб Пагоня былі і ёсьць самой вялікай каштоўнасьцю. Прапануем шаноўным чытачам успаміны Юрыя Весялкоўскага — аднаго зь вядомых беларускіх дзеячоў. Юры Весялкоўскі, народжаны ў 1924 годзеў Новым Сьвержані, гады Другой Сусьветнай ваты перажыў актыўна ўдзельнічаючы ў нацыянальным жыцьці. Пасьля яе заканчэньня апынуўся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Там уключыўся ў дзейнасьць Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысьціянскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаўу Вялікабрытаніі, займаўсяў беларускіх рэлігійных арганізацыях. Пасьля заканчэньня прафэсійнай працы разгарнуў шырокую публіцыстычную дзейнасьць. Выдаваў ён двухмесячнік „Голас часу «, быў таксама аўтарам важных гістарычных распрацовак: „Дарога рымскіх папаў на Усход « (1992), „Што прывяло Армію Краёву на Беларусь « (1995), „Беларусь у Першай Сусьветнай вайне» (1996).
Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор