Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-10
Рэдактар: Лагодны Артур
Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Рытуал галасавання. 28 верасня серабранскі дэсант удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Ясенінскай акрузе № 100, дзе балатавалася сябра Сойму ПБНФ Валянціна Свяцкая. На выбарчым пункце № 294, у сярэдняй школе на праспекце Любімава, дзе выпала назіраць мне і Арцёму Ляву, верхаводзіў дырэктар школы Уладзімір Стома, а камісія складалася з падначаленых яму настаўніц (што праўда, некаторыя праўнікі лічаць гэта парушэннем). Адрозна ад сваіх калег з суседніх камісій таварыш Стома спрабаваў граць ролю ліберала: стрымана ўсміхаўся, ласкава даў звесткі аб колькасці атрыманых бюлетэняў, колькасці зарэгістраваных выбаршчыкаў і нават назваў прапарцыйную лічбу датэрмінова прагаласаваных – прыблізна 12-13% (дакладныя лічбы называць адмаўляўся).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Серабранка