Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2004
Рэдактар: Тварановіч Галіна
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга сорак дзевятая
Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2004 by Ludmiła Zaremba
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне, уплыў бранскіх гаворак і нават ноўгарадскія рысы адзначалі рускія даследчыкі, звярталася ўвага і на шматлікія цюркізмы... І гэта цалкам зразумела: Слова... ўсімі сваімі параметрамі блізкае кожнаму з усходнеславянскіх народаў. Твор гэты прасякнуты абвостраным пачуццём Радзі-мы, Бацькаўшчыны, якую любяць і якою ганарацца. Яна паўстае з бязмежнымі прасторамі, вялікімі гарадамі, магутная ў сваёй вайсковай славе і перамогах над чужынцамі, аднак, часам і безабаронная, параненая, у слязах, паланёная. Яе ўнутранае палітычнае несуладдзе перажываецца як скруха кроўна родных, і разам з героямі Аўтар пакутуе ад ростані з ёю: 0 Руская земле! Уже за шеломянемъ еси. ("Слова..." ў зменлівым свеце, фрагмант)
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Каталёг: Kamunikat.org