Шатыловіч Дзмітры, Вясёлка над імглою

Вясёлка над імглою

Шатыловіч Дзмітры

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Красуцкі Андрэй

Рэдакцыйная калегія: Тэхнічны рэдактар Бельскі Павел

Мастацкі рэдактар: Лапіцка Крыстына

Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга сорак восьмая

Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok

ISBN: 83-88097-55-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2004 by Dymitr Szatyłowicz

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8937]

Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury

Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку пастаўленаму на іх магіле ў Бельску-Падляшскім было напісана прозвішшча іх забойцаў у лесе пад Старымі Пухаламі. Верш гэты раней увайшоў у кніжку вершаў "Верш за свабоду", выдадзеную Радыём Свабода ў Празе ў 2002 г. Другія вершы лірычныя з’яўляюцца ўспамінамі аўтара з яго жыцця, апісанне прыгожых выяваў прыроды, яго пратэст супраць вайны і аб правадырах якія яго бударажылі ў жыцці. У канцы зборніка ёсць доўгі верш "Успаміны полацкай княгінb Прадславы”. У летапісах успамінаецца імя Прадслава, якая магла быць полацкай княгіняй і многія гісторыкі, як нп. Мікола Ермаловіч, мяркуюць, што яна была маткай полацкіх князёў Рагвалода і Тура. Таму дачка Рагвалода Рагнеда назвала сваю першую дачку імем сваёй бабкі Прадславай. Пасля насіла імя Прадслава пастрыжаная ў манашкі і вядовая Ефрасіння Полацкая. Першая полацкая княгіня Прадслава жыла, калі княжыла ў Кіеве княгіня Вольга. У гэтым вершы аўтар апісвае мяркуемыя ўспаміны са свайго жыцця ў гэты час першай полацкай княгіні Прадславы.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле