Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1977
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 336 с, іл., 21 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [4420]
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Уладзіміра Адамчыка
Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уночы завязваўся туман, асыпаючыся наранкі імжою: на мокрым зеленаватым галлі дрэў дрыжалі і наліваліся, як сляза на вейках, кроплі вады. Сярод дня пазірала белаватае сонца — туман разыходзіўся, падымаючыся жаўтаватымі, як дым ад сырога алешніку, хмарамі. Адкрываўся свет — белаватае, выпаласканае дажджамі ржышча за вёскаю, зялёная рунь на грудку, рудая і пухкая, як выхаджанае цеста, ралля, сівыя абымшэлыя каменні пры чэрствай пясчанай дарозе, што выдавалі здалёк авечкамі.
Беларускія аўтары: Адамчык Вячаслаў
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB