Запісы

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

44

Месца выхаду: Нью-Ёрк - Беласток

Дата выхаду: 2024

Рэдактар: Гардзіенка Натальля

Рэдакцыйная калегія: Грыбоўскі Юры, Зубко Вольга, Кіпель Юрка, Сагановіч Генадзь, Шупа Сяргей, Юрэвіч Лявон

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва?

Памеры: 878 с.

ISBN: 978-83-67937-49-8

Copyright © 1952-2024 Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Выдаецца пры дапамозе Беларускай фундацыі Крачэўскага (Нью-Ёрк)

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, у 2002—2022 гг. гэта быў сумесны нью-ёрска-менскі праект, у 2023 г. — нью-ёрска-віленска-беластоцкі, з 2024 г. — нью-ёрска-беластоцкі. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт і Зора Кіпелі, Томас Бэрд. Ад 2003 г. выданьне рэдагуе Натальля Гардзіенка. На старонках “Запісаў” публікуюцца аўтарскія артыкулы, архіўныя матэрыялы, успаміны, літаратурныя творы, кніжныя агляды, бібліяграфіі, хроніка й іншыя тэксты — усё, што зьвязана з гісторыяй беларускай эміграцыі й рознымі формамі беларускай прысутнасьці ў замежжы.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)