Глёбус Адам, Дамавікамерон алфавітны

Дамавікамерон алфавітны

Глёбус Адам

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2001

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2001 by Адам Глёбус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ Спадара Ч. я не зачароўваў, а таму i расчараваць не мог. Наогул, з графаманамi, калекцыянерамi i рэвалюцыянерамi трэба быць асцярожным. Iх варта ўхваляць. А колькi ў тваiм спiсе жаночых iмёнаў? Больш за сотню! Ч. узбудзiўся. Раней тыдня не праходзiла, каб я не ўспароў якую падушку. Спецыяльна дзеля гэтых акцыяў я абсталяваў машыну. I коўдра была, i шклянкi з талеркамi, i аптэчка з прафiлактычнымi сродкамi. Пасля ўспоркi я вельмi дасканала апрацоўваў орган i хварэў толькi тры разы. Галоўнае — пасля сексу адразу неадкладна зрабiць прафiлактычныя працэдуры. Толькi гэта мiж намi... (Прафілактыка)

Беларускія аўтары: Глёбус Адам

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле