Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Выдавецтва Харвест
ISBN: 985-13-1397-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Адам Глёбус
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Увечары я прагульваўся ўздоўж мора. Удзень быў вецер, а на моры — штыль. Пад вечар вецер ацix, а мора расхвалявалася. Сонца сплывала ў асмужаны далягляд. Апускалася яно хутка ды адначасова набракала чырванню i цемраю. З бамбукавых зарасцяў мне насустрач выбеглi чатыры сабакi. Адзiн з ix, большы, нагадваў гiену. Поўсць чорная ў рудых падпалiнах i сiвых пiсягах. З-за такой поўсцi нават даўгаваты сабачы нос выглядаў карацейшым, рыхтык гiена. Сабакi падбеглi i заматлялi хвастамi. У мяне было яйка, што засталося ад вячэры. Я раскрышыў яго, нават не абабраўшы. Сабака, падобны да гiены, з’еў толькi жаўток. Давялося абiраць, каб i бялок з’еў. За такi пачастунак сабакi беглi за мной уздоўж мора кiламетры з два. (Сабакі)
Беларускія аўтары: Глёбус Адам
Каталёг: Kamunikat.org