Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-04
Рэдактар: Лагодны Артур
Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне "Вольная Серабранка" выдаецца на беларускай мове сучасным правапісам за выняткам матэрыялаў, пазначаных "*". Пазначаныя такім чынам матэрыялы захоўваюць правапіс аўтара; за змест матэрыялаў адказваюць аўтары па меры магчымасцяў; пры выкарыстанні матэрыялаў і фотаздымкаў "ВС" спасылка абавязковая; капіяванне газеты і распаўсюд сярод сваякоў і знаёмых вітаецца; рэдакцыйны інтэрнет-адрас: serabranka@tut.by; Рэдакцыйны тэлефон: (+37529)9625143; распаўсюджваецца бясплатна; наклад 299 экз. (дадатковы 1). Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторыць абедзвюх паджылых кабет за краты – да суда ў панядзелак. Так што ўсю нядзелю вышэйзгаданыя актывісткі дэмакратычнага руху прабавілі ў камеры спецпрымальніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна разам з гурмой алкагалічак (падрабязнасці на с. 3).Наастачу згадаем яшчэ пра дэпутатаў, якія нібыта прадстаўляюць інтарэсы жыхароў раёна ў адпаведнай палаце. Гэта ўжо вядомыя чытачам “ВС” Генадзь Давыдзька і Галіна Мазуркевіч. Серабранцы запрасілі гэтых асоб на дыктоўку, каб, па-першае, далу-чыць іх да святое дзеі, па-другое, каб пагаманіць з дэпутатамі ў нефармальнай абстаноўцы аб надзённых праблемах. Адпаведныя лісты былі накіраваныя на адрас Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Серабранка