Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2008-03
Redaktor: Лагодны Артур
Wydawca: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне "Вольная Серабранка" выдаецца на беларускай мове сучасным правапісам за выняткам матэрыялаў, пазначаных "*". Пазначаныя такім чынам матэрыялы захоўваюць правапіс аўтара; за змест матэрыялаў адказваюць аўтары па меры магчымасцяў; пры выкарыстанні матэрыялаў і фотаздымкаў "ВС" спасылка абавязковая; капіяванне газеты і распаўсюд сярод сваякоў і знаёмых вітаецца; рэдакцыйны інтэрнет-адрас: serabranka@tut.by; Рэдакцыйны тэлефон: (+37529)9625143; распаўсюджваецца бясплатна; наклад 299 экз. (дадатковы 1). Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Дзень Волі Мы рады сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, сакавіцкі нумар. Прыйшла вясна... Вясна асаблівага года. Сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якая была абвешчана ў Мінску вясной 1918 года. 25 сакавіка таго ж года Рада БНР абвясціла незалежнасць нашай краіны. Незалежная дзяржава тады была прызнана шэрагам краін свету. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лецішчах, лясах і палях, але і ў нашых сэрцах! Няхай адчуванне вясны і свабоды заўсёды застаецца разам з намі! А рэалізацыя волі народа, ягоная свабода немагчымая без незалежнасці. Менавіта апошняя дае народу права на самавызначэнне, выбар уласнага шляху развіцця. Які наш шлях? Еўропа ці Азія? Мы, народ, павінны самастойна адказаць на гэтае пытанне, а для гэтага мусім пазбавіцца культурнага, эканамічнага ды іншага ціску з боку суседніх дзяржаваў, а таксама сваіх нядобрасумленных начальнікаў, якія забыліся на про стых людзей, і развівацца ў накірунку, які найбольш адпавядае нашым гістарычным традыцыям і ментальнасці.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Вольная Серабранка