Дата выхаду: 2023
Copyright © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кнігазбор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл.
На вышыню Тарасаву ніхто ніколі не ўзыдзе, як ніхто ніколі не перажыве ягонае драмы, драмы прыгону. Але людзі, якія хочуць звацца людзьмі, ідуць ды ідуць, падымаюцца на яго гару, бо ён, Тарас Рыгоравіч, усіх сюды, на Чарнечую, да сябе кліча, усіх збірае, каб паяднаць сваім болем і сваёй песняю. З яго вышыні па-новаму бачыш і свет, і самога сябе. Гэтую думку я запісаў у кішэнны блакноцік, як сваё маленькае адкрыццё, ад жывога ўражання на Чарнечай гары, узышоўшы на яе і аддыхаўшыся. Цяпер, праз колькі дзён, перачытаў і задумаўся: дзе і калі я рабіў свае першыя крокі да Кабзара? (фрагмент)
Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар
Каталёг: Kamunikat.org