Карамазаў Віктар, Свята i пір жыцця

Свята i пір жыцця

Эсэ

Карамазаў Віктар

Дата выхаду: 2023

Copyright © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кніга­збор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл. 

Шумела вясна. Снег і вада паспелі скаціцца не толькі з гарад­скіх вуліц, двароў і паркаў, але і з загарадных падлескаў. Цёплая прозелень пачынала высыпаць на каштанах, ліпах, таполях, разлівала ў паветры духмяны водар жывіцы. Брук на Старавіленскім тракце блішчэў, памыты і падсохлы, нібы луска на шчупаку, выкінутым на сонца. Пасярод бруку ззялі трамвайныя рэйкі. Яны прабягалі міма свежапабеленай рыначнай брамы, за якою ядрана пахла памаладзелай зямлёй, прэлай саломай, размяклымі аўчынамі, вільготнай поўсцю жывёлы. Красавік, адыходзячы, вітаўся з майскай прозеленню ды просінню. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё эсэ ў адным файле