Глобус Адам, Леанід

Леанід

Словы пра жывапісца Леаніда Шчамялёва

Глобус Адам

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Культура

Copyright © 2023 by Адам Глобус; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Леанід. Словы пра жывапісца Леаніда Шчамялёва; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 188-193 с.

Першы раз менавіта ад Леаніда Шчамялёва я пачуў, што карціна з’яўляецца рэччу. Для мяне карціны і малюнкі заўсёды былі аб’ектамі культаў, люстэркамі роздумаў, прыкладамі духоўнасці і чалавечнасці. Шчамялёў сказаў як адрэзаў: “Карціна – рэч!” Ён не проста сказаў, ён яшчэ і настойваў на тым, што карціну трэба рабіць, як рэч. Як сталяр робіць стол, так мастак мусіць рабіць карціну. У мастацтве і каля мастацтва шмат штукароў, якія спраўна вырабляюць рэчы, падобныя да карцін. Толькі гэтыя рэчы ўласна карцінамі не з’яўляюцца: няма ў іх ані адкрыццяў, ані святадайнасці, ані намеру стварыць новы ўніверсум. (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Глобус Адам

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Леанід. Словы пра жывапісца Леаніда Шчамялёва