Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2023 by Зміцер Вішнёў; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Вішнёў Зміцер, Марскія запісы (Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс); Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 129-135 с.
Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як кажуць у народзе: кавярня на кавярні, рэстарацыя на рэстарацыі. Іншая справа, што прашпацыруеш тут у звычайны дзень – і аніводнага наведніка не заўважыш. Вось вы, даражэнькія, пра што думалі? Правільна. І я так падумаў. Дзе б прыдбаць пляшку чырвонага? (Фрагмент)
Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер
Каталёг: Kamunikat.org