Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Франц Сіўко; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіўко Франц, Манерка. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; с. 20-29
Вады ў фабрычнай асадзе Міжрэчча ў любую пару года са збыткам. Асабліва ўвесну, калі пачынаецца на рацэ паводка, і яна, знябыўшыся за зіму пад сцюдзёным лядовым панцырам, весела шугае праз край берага ў прырэчную лагчыну, у так званы Халуй. Дзе надалей і застаецца да радасці спачатку жаб, што з прыходам цёплых дзён аздабляюць чэрава лагчыны звілістымі суплётамі жабурыння, пасля, бліжэй да сярэдзіны лета, – буслоў ды чапляў, што тым жабурыннем, толькі ўжо ў выглядзе порсткіх апалонікаў і маладых жвавых жабак, ласуюцца. Праўда, здараецца ў гэтым раі для цыбатага птаства падтапленне і ўлетку, падчас залеваў. Вады прыбывае тады ў раку з раўчукоў і канавін так шмат, і яна такая нястрымна-ваяўнічая, што нават некаторыя драўляныя навакольныя млыны яе ціску не вытрымліваюць, касабочацца, а то і зусім бурацца. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сіўко Франц
Каталёг: Kamunikat.org