Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка прыгод і фантастыкі
Памеры: 270 с. : іл.
ISBN: 978-985-02-2041-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Маргарыта Латышкевіч, Мастацкая літаратура - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-93
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць? Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?
Беларускія аўтары: Латышкевіч Маргарыта
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org