Геніюш Ларыса, Сэрца, зямля мая...

Сэрца, зямля мая...

Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш "Сэрца, зямля мая..."

Геніюш Ларыса

Дата выхаду: 2023-06-23

Выдавец: Bellit International

Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Памеры: 00:00:56

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2023 by Bellit International

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. # Ларыса Геніюш (1910-1983) – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка. Вучылася ў Ваўкавыскай польскай гімназіі, разам з мужам Юркам Геніюшам з 1937 г. жыла ў Празе. Працавала генеральным сакратаром Урада Беларускай Народнай Рэспублікі, была захавальніцай архіва БНР, апекавлася беларускімі эмігрантамі. У 1948 г. арыштаваная і выдадзеная СССР. Прайшла савецкія турмы і лагеры ГУЛАГу. У 1956 г. прыехала на сталае месца жыхарства ў Зэльву, не прымаючы савецкага грамадзянства.