Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Беларускі Рэзыстанс
Памеры: 72с., іл., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі
Copyright © 2004 by Сяргей Ёрш
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [798]
Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай гісторыі першай паловы 20 стагодзьдзя. Ён вітаў абвяшчэньне незалежнасьці БНР, змагаўся за беларускую адукацыю і мову ў каталіцкай царкве акупаванай Заходняй Беларусі. Сам аўтар адзначае, што існуе спрэчка, наконт прыналежнасьці кс. Вінцэнта Гадлеўскага да Беларускай Незалежніцкай Партыі – арганізацыя, падпольнай арганізацыі якая змагалася як з фашызмам гэтак і з камунізмам за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі. Сам кс. Гадлеўскі быў закатаваны ў мурах менскага гестапа ў 1942 годзе так і ня зьдзейсьніўшы сваю місію, ён не пабачыў сваю Радзіму вольнай. Кніга Сяргея Ярша – вяртаньне шчырага патрыёта і значнага беларускага дзеяча з камуністычнага небыцьця.
Беларускія аўтары: Ёрш Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org | BTH