Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2001
Выдавец: Голас Краю
Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 2001 by Сяргей Ёрш
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё у якасьці памагатага нацыстаў і падпольнага кіраўніка антысавецкайі антынацысцкай арганізацыі, дапамагло пры выкарыстаньні ўлады спрабаваць рэалізаваць мэты незалежнасьці Беларусі. Сярод тых мэтаў, якія спрабаваў ажыцьцявіць Усевалад Родзька – запрашэньне прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка для ўзначаленьня беларускага супраціву, а таксама плян менскага антыфашысцкага паўстаньня. Нягледзячы на маладыя гады Усеваладу ўдалося з’арганізаваць і ўзначаліць антысавецкі батальён Беларускай Вайсковай Арганізацыі ва Усходняй Прусіі, які на жаль так і не быў перакінуты на тэрыторыю Беларусі. Пра небясьпеку, якую ўяўляў Усевалад Родзька для савецкай улады ў Беларусі, сьведчыць тое, што ён быў адным з найбольш расшукваных беларускіх дзеячоў.(Н.Г.)
Беларускія аўтары: Ёрш Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор