Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2023
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны; Спадчына: агледзіны
Памеры: 404 с.
ISBN: 978-83-966576-8-8
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура; Крыніцы
Copyright © 2023 by Міхась Кавыль; Лявон Юрэвіч - укладаньне, прадмова, пасьлямова; Натальля Гардзіенка - камэнтары; Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва; Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: укладаньне, прадмова, пасьлямова, рэдагаваньне Лявона Юрэвіча. Рэдагаваньне й камэнтары: Натальлі Гардзіенкі. Адказны за выпуск: Яраслаў Іванюк. Укладальнік выказвае шчырую падзяку Беларускай фундацыі Крачэўскага (Нью-Ёрк) за дапамогу ў выданьні кнігі.
«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой тэрмін на Далёкім Усходзе й празь некаторы час змог вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб зноў пакінуць яе ў 1944-м. У творах Міхася Кавыля: і ў паэзіі, і ў прозе, і ва ўспамінах — адлюстраваны пакручасты лёс беларускага інтэлігента ХХ стагодзьдзя. Гэтая кніга мае на мэце ня толькі вярнуць у нацыянальны літаратурны кантэкст творчасьць паэта-эмігранта, але й адрадзіць сэрыю “Спадчына: агледзіны”, якую Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выдавала яшчэ нядаўна ў Беларусі.
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор