Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Я размалюю для цябе неба. Аповесці, апавяданні. Рэальнасць, містыка, фантастыка, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 222 с.
З працы зайшоў да сябра, паправіў яго сістэму ў камп’ютары, вяртаўся дамоў ускраінай горада. І пабачыў невялічкі магазінчык, заціснуты між двух прыватных дамоў. Шыльда здзівіла: «Магазін згубленых рэчаў». Адразу ўспомніў пра сваю любімую ручку. Чарнільную. Яна была цяжкая, металічная, але зручная. Пяро я апрацаваў «нулёўкай», яно хадзіла мякка нават па шэрай газетнай паперы. Той ручкай я пісаў познімі вечарамі на маленькай кухні, калі ўсе клаліся спаць… Даўно, тады Жэнька ўмела толькі хутка поўзаць на карачках. Ручка згубілася, калі мы яшчэ не пераязджалі са старой хаткі ў новую кватэру. Я вельмі шкадаваў па згубе. Гэтулькі той ручкай было напісана – амаль усе апавяданні маёй першай кнігі. Быццам згубіў не проста ручку, а часцінку самога сябе, частку жыцця… (фрагмент)
Беларускія аўтары: Гапееў Валеры
Каталёг: Kamunikat.org