Гапееў Валеры, Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання

Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання

Аповесць

Гапееў Валеры

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2011 by Валеры Гапееў, Фонд Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Урокі першага кахання. Аповесці: [для старшага школьнага ўзросту], — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.

Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным–блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць. А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася–прымроілся. Што – не памятае. Але застаўся ад сну настрой – узнёслы і лёгкі. Значыць, нешта прыемнае сёння здарыцца. Ды і чаму не здарыцца прыемнаму? Сёння вечарам у школе дыскатэка. Увогуле, вучыцца сёння амаль некалі. 10–А адказны за правядзенне Дня прафілактыкі СНІДу. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Гапееў Валеры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь тэкст у адным файле