Гапееў Валеры, Чырвоны радок

Чырвоны радок

Апавяданне

Гапееў Валеры

Publication Date: 2022

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.

Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод каго? Сярод простых вяскоўцаў? У класе былі такія, што чыталі толькі трэць таго, што было ў падручніках. А я амаль усю школьную бібліятэку за 9 год перачытаў. Нават “Вайну і мір”. Цяпер трэба пачынаць жыццё з чыстага ліста, з чырвонага радка. Я цвёрда вырашыў яшчэ ў сёмым класе, што годзе мне карпець у гэтай глухамані. Так, я, вядома ж, вярнуся некалі ў сваю школу, зайду на гадзіну. Як Ясенін: “Через годы, известным поэтом”. (фрагмент)

Belarusian Authors: Гапееў Валеры

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле