Гапееў Валеры, Альтэрнатыва

Альтэрнатыва

Апавяданне

Гапееў Валеры

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.

Віцька крычыць на адной ноце, крычыць з усяе моцы, а крычаць так цяжка, не хапае паветра, быццам крычыш пад вадой. І голасу свайго не чуеш. Гэта не дзіўна, гэта жудасна, бо Віцька не аглух, ён толькі чуў, як трашчаў сук той вярбы, што нахілілася над вадой, чуў плёскат, з якім упаў у ваду, нязграбна хапаючы паветра рукамі, Сёмка. Чуў Віцька і той страшэнны, ніколі раней не чуты гук — ці то нейкі ўсхліп, ці то выдых — то жалезны, тоўсты, як рукой абхапіць канец арматурыны, што тырчаў на паўметра з вады, злавіў ляцеўшае з вышыні цела Сёмкі і пранізаў яго. Віцька і цяпер чуе, як плешчацца вада ў аголеным карэнні вербаў, ба-чыць, як зялёныя хвалі набягаюць на насаджанае на жалезны прэнт нерухомае цела і збягаюць бурымі ручаямі.Сёмка ляжыць на паверхні вады, нібыта жывы, сам падтрымлівае сябе на вадзе лёгкім калыханнем рук — а яны і сапраўды ледзь варушацца, і немагчыма разабраць, ці то рукі калышуцца і разыходзяцца ад іх хвалі, ці то хвалі калышуць рукі. І твар Сёмкі не схаваны пад вадой, вочы яго здзіўлена глядзяць у неба, на тую галіну, што не ўтрымала, зламалася пад вагой хлопца. І ногі Сёмкі спакойна раскінуты... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Гапееў Валеры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле