Гапееў Валеры, Хрышчэнне

Хрышчэнне

Апавяданне

Гапееў Валеры

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.

Учора днём возера здавалася зусім побач. З бабулінага агарода было відаць прыбярэжнае кустоўе. А цяпер нізкі кудлаты туман заслаў луг, і росная сцяжынка, што студзіць ногі, казыча мяцёлкамі цімафееўкі, здаецца бясконца доўгай — не відаць канца — а ракітнік на беразе возера хаваецца недзе далёка ў тумане. Яшчэ не вельмі зыркім чырвоным кругам сонца толькі прыўзнялося над жытам і павольна набаўляе свой бляск, меншае ў памерах, увачавідкі падымаецца вышэй. Возера... Ціха-ціха, ні камар не пісне, ні хвалька не плёсне. Ад вады ідзе пара. Недзе на паўметра ўзнімаецца яна ўверх і завісае над люстраной паверхняй шчыльным пляскатым воблакам. Ні душы вакол. Усё нібыта на застылым малюнку, і толькі варушыцца жывая коўдра туману над вадой. Возера падобна на купель. Нібыта нехта там, унізе, падаграе ваду, рыхтуецца да святога дзейства. Для гэтага ён прыхаваў возера ад чужых вачэй густой сцяной туману, забараніў шапацець лісцю, цвіркаць птушкам, гуляць рыбінай малечы. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Гапееў Валеры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле