Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма яго прайшлі. Калі ён будзе там, каля кіёска, а тут нехта будзе ісці і кіне адзін толькі позірк у прагал яловых лапкаў — ён убачыць Ігара. І ўсё зразумее: бо што яшчэ робіць каля дзвярэй даўно зачыненага кіёска нейкі хлопец, калі на вуліцы даўно сцямнела, і толькі там, каля кіёскаў, мутная жоўць адной лямпачкі распаўзаецца па бруднай мешаніне снегу, стаптанага за дзень пакупнікамі? (фрагмент)
Беларускія аўтары: Гапееў Валеры
Каталёг: Kamunikat.org