Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2002 by Валеры Гапееў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гапееў Валеры, Пастка на рыцара. Аповесць, апавяданні; для дзяцей сярэд. i ст. шк. узросту. — Мінск: Юнацтва, 2002, 191 с.
Вось калі добра-добра падумаць, то быць непрыгожай не так ужо і дрэнна. Галя непрыгожая, так усе лічаць. Нос у яе маленькі, востранькі, тварык хударлявы, а вочы амаль чорныя, у тонкім паўкружжы брывоў. То Галя іх надта не паказвае. Гэта няцяжка — глядзі сабе пад ногі, калі па вуліцы крочыш. А ў клубе на танцах можна на касету глядзець. Галя каля магнітафона — гаспадыня. Бо ніхто акрамя яе гэтулькі новых касет у райцэнтры не купляе — грошай шкадуюць. А яе бабуля для ўнучкі на гэтыя самыя касеты дае. Бабуля ў Галі вельмі добрая. Усе думаюць, што яна надта строгая, сквапная. Маўляў, Галя ў клуб ды ў школу ходзіць у старой выцертай, аж свеціцца, сукенцы. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Гапееў Валеры
Каталёг: Kamunikat.org