Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Адам Глобус; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Замак — Мінск: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.
У мяне скралі парасон. Не такая ўжо і вялікая страта. Але са знікненнем парасона ўзнікла шмат непрыемнасцяў. Яго знеслі якраз тады, калі ішоў нудны дождж, а прыдбаць парасон у крамах было немагчыма, яго можна было толькі дастаць у перакупшчыкаў за суму, якая набліжалася да майго месячнага заробку. У мяне знік парасон, і першае, што прыйшло на розум, — я цэлыя чатыры тыдні параваў дарэмна. Толькі не думайце, што я лайдак і не магу за месяц зарабіць на два парасоны. Магу. Па-расон сёння каштуе тысячу рублёў, маецца на ўвазе добры мужчынскі парасон, да якога і прырабілі ногі. А ў пераводзе на долары гэта будзе азначана меншай лічбаю, прыблізна трыццаць тры. Я знарок напісаў трыццаць тры, гэта мой узрост, мне якраз столькі гадоў. Акрамя свайго парасона я люблю свае кнігі, свой Мінск пад бел-чырвона-белым сцягам, сваю котку, і самае галоўнае — люблю сябе. I не збіраюся гэтага хаваць: хто не любіць сябе, той наогул не здольны нікога палюбіць. А тут раптоўна па маім самалюбстве нанеслі нямоцны, але дакладны ўдар. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Глобус Адам
Каталёг: Kamunikat.org