Дата выхаду: 2022
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Адам Глобус; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Замак — Мінск: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.
«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на прыём да міністра першы раз ідзеш! Сам міністр запрасіў, час прызначыў. Трэба выгляд мець, каб не Барысам, а Барысам Барысавічам дапамаглі зрабіцца. Не ў джынсах жа чакаць пераўвасаблення. Вось і пераўвасобіўся. Чаго папёрся праз парк? Забыў? Не забыў. Тады было інакш. Мы прасілі не так. Мы грошы сшыбалі да-лі-кат-на». (фрагмент)
Беларускія аўтары: Глобус Адам
Каталёг: Kamunikat.org